>>/877322/
https://nashaniva.com/399064

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»
Паводле слоў дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча, транспарт з Беларусі быў зачэплены асколкамі ненаўмысна.

«Аўтобус беларускі не выбраны спецыяльна для, скажам так, цэлі паражэння. Гэта аўтобус, які выпадкова рухаўся па тэрыторыі Бранскай вобласці, і дрон, які выпадкова ўпаў па дарозе паміж дзвюма трасамі», — сказаў Вальфовіч журналістам.

Тым часам усе лукавыя СМІ і каналы ўжо абвясцілі Украіну вінаватай і выступілі з гнеўнымі філіпікамі.