-filpg.jpg webp
(42.01 KB, 732x412)
2-swmi3.jpg webp
(57.68 KB, 732x488)
3-rn0zg.jpg webp
(71.44 KB, 732x488)
Выявлена настоящая причина визита Лукавого в Китай
https://nashaniva.com/398848
Лука прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін
Коля, сын Лукі, скончыў сумесную праграму БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па біятэхналогіях.
У сталіцы Кітая адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія».
Сярод выпускнікоў быў і Мікалай, сын Лукі, які, выглядае, стаў уладальнікам адразу двух дыпломаў — беларускага і кітайскага ВНУ.
Калі меркаваць па фота, то толькі 5 чалавек сталі вучнямі менавіта гэтай праграмы.
Выпускны Мікалая стаў адной з прычын цяперашняга візіту Аляксандра Лукі ў Кітай.
Перад урачыстай часткай ён сустрэўся з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта, а таксама выступіў з прамовай перад выпускнікамі.
«Мы ў Беларусі хацелі б, каб гэтыя праграмы былі глыбокімі і ўсебаковымі, каб яны былі практыка-арыентаванымі. У адваротным выпадку навошта гэта навучанне, калі гэта не будзе ў поўнай меры звернута на практыку і не будзе прыносіць карысць двум народам?» — сказаў Лука.
Пагадненне аб стварэнні сумеснай праграмы бакалаўрыята па біятэхналогіях паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам было падпісана ў 2022 годзе, а ў ліпені 2025 года бакі пашырылі супрацоўніцтва, заключыўшы аналагічнае пагадненне ўжо ў межах магістратуры, нагадвае ( https://reform.news/nikolaj-lukashenko-poluchil-diplom-pekinskogo-universiteta ) REFORM.news.