thumbnail of kqot3ckz7hlr3oocjxxogymop4l-vwvzz.jpg.webp
thumbnail of kqot3ckz7hlr3oocjxxogymop4l-vwvzz.jpg.webp
kqot3ckz7hlr3oocjxxog... webp
(133.32 KB, 840x630)
thumbnail of 13409309557991152-uuyvg.jpeg.webp
thumbnail of 13409309557991152-uuyvg.jpeg.webp
13409309557991152-u... webp
(68.31 KB, 732x793)
https://nashaniva.com/395918

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр
Ахвяры — маладзёны з каледжа. Найстарэйшай 25 гадоў, маладзейшым — па 19 гадоў.

Кіраўнік так званай «ЛНР» Леанід Пасечнік паведаміў, што на момант удару ў інтэрнаце нібыта знаходзіліся больш за 80 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Ён таксама апублікаваў спісы загінулых, параненых і тых, чыё месцазнаходжанне нібыта застаецца невядомым. 

У спісе загінулых — 17 чалавек. Сярод іх трое хлопцаў ва ўзросце 20—21 года, астатнія — дзяўчаты, малодшай з якіх было 19 гадоў.

Украінскі Генштаб адмаўляе, што цэллю ўдару быў каледж або інтэрнат. Аднак звесткі з адкрытых крыніц, у тым ліку спадарожнікавыя здымкі, сведчаць, што ў выніку атакі былі разбураныя будынкі навучальнай установы і аднаго з інтэрнатаў.

Заснавальнік расследавальніцкай групы Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў прыводзіць ( https://youtube.com/watch?v=LmX6G_fyQvQ ) дзве найбольш верагодныя версіі таго, што адбылося.

Першая — у будынках каледжа сапраўды мог размяшчацца нейкі аб’ект, звязаны з падраздзяленнем «Рубікон». Паводле Левіева, сам факт таго, што гаворка ідзе пра навучальную ўстанову, яшчэ не выключае выкарыстання яе будынкаў у ваенных мэтах.

Другая версія — памылка пры вызначэнні цэлі. Гэта магло азначаць, што ўкраінскі бок сапраўды цэліўся ў вайсковы аб’ект, але разведка недакладна вызначыла яго месцазнаходжанне.

Пры гэтым Левіеў лічыць малаверагоднай версію пра свядомы наўмысны ўдар Украіны па выключна грамадзянскім аб’екце з падлеткамі.