https://nashaniva.com/392385
18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць
Паміж паўналеццем Рамана Шпака і яго знікненнем у мясным штурме недзе ў палях пад Ліманам прайшоў месяц і два дні. Магілы ў хлопца не будзе. А ўсё дзякуючы парадзе добрага сябра.
Раман Шпак — самы малады беларус, які загінуў на вайне з Украінай. На момант знікнення без вестак яму было 18 гадоў 1 месяц і 2 дні. Калі хто і пастараецца, то наўрад ці ў яго атрымаецца дабрацца да фронту хутчэй.
< ...>
«На канікулах сказаў бацькам, што едзе працаваць у Мінск. Яго пасадзілі на цягнік, а калі праз пару гадзін пазванілі спытаць, як даехаў, той агаломшыў: «Мама, тата, я забраў дакументы з Вайсковай акадэміі, еду ў Расію наймацца ў войска», — расказвае «Нашай Ніве» знаёмы сям'і.
< ...>
Падпісаў кантракт Раман у Маскве. Але яго адразу — міма вучэбкі — адправілі на фронт. Ён гэтым вельмі абураўся, лічыў, што яго падманулі. Але для расійскіх афіцэраў гэта ўжо не мела значэння.
А потым ён здох. Канец.