rapicka-n9sqv png
(1.04 MB, 900x968)
Уже было?
https://nashaniva.com/389727
https://nashaniva.com/ru/389727
Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі
Ён загінуў 4 сакавіка.
Пра смерць Васіля паведаміла ў сацсетках яго жонка Святлана.
«Маё сэрца разбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханне, маё шчасце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым смеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае слёзы бясконцыя. Мая туга бязмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка падчас выканання баявога задання», — напісала яна.
Ураджэнцу Крупак Васілю Рапіцкаму было 40 гадоў. У яго засталіся двое непаўналетніх дзяцей.
https://nashaniva.com/389731
https://nashaniva.com/ru/389731
Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко
Да таго, як паехаць на фронт абараняць Украіну, Васіль «Дзір» Рапіцкі працаваў на будоўлях, набыў кватэру ў Кіеве. Дома яго чакала жонка і сыны. Былы добраахвотнік Аляксандр Клачко расказаў «Нашай Ніве» пра тое, як ён служыў разам з Рапіцкім.
Наколькі вядома, Рапіцкі, ураджэнец Крупак, загінуў 4 сакавіка. Клачко ўдакладняе, што, па яго звестках, Васіля падчас баявога задання атакаваў дрон.
«Звычайны хлопец, даволі просты. Працаваў на будоўлі, шмат чаго мог зрабіць сваімі рукамі. Жонка ў яго засталася, двое дзяцей — непаўналетнія хлопчыкі. Мне здаецца, яны там за ім былі як за каменнай сцяной.
Гаварыў такой сялянскай, беларуска-ўкраінскай гаворкай. Было ў яго любімае слова — звісно (вядома — «НН»). Калі я камісаваўся праз свае ныркі і быў на лекаванні, то недзе тыдзень жыў у ягонай кватэры ў Кіеве», — успамінае Аляксандр.
Рапіцкі доўгі час жыў ва Украіне, ажаніўся з украінкай. Каб абараняць краіну, адмовіўся ад прыбытковай працы:
«Неяк у нас была размова пра грошы. Дык ён сказаў, што да вайны ў яго заробак быў нашмат большы, чым на кантракце, то-бок для яго тут справа не ў забеспячэнні. Ведаю, што на будоўлі ён мог выконваць і арганізоўваць шмат якія працы».
Працуючы на будоўлі, Васіль купіў сабе кватэру ў Кіеве.