thumbnail of 2026-02-19223909-2-mvgmb.jpg.webp
thumbnail of 2026-02-19223909-2-mvgmb.jpg.webp
2026-02-19223909-2-mv... webp
(40.45 KB, 840x734)
https://nashaniva.com/389144

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі
Нядаўна вызвалены палітвязень Мікола Статкевіч завёў сабе тэлеграм-канал і адразу апублікаваў ( https://Paha-Ne-Vydast.me/statkevichm/17 ) у ім вялікі артыкул, у якім папярэджвае беларусаў і ўвесь свет — бо адначасова размешчана і англамоўная версія артыкула, — пра небяспеку, якая ім пагражае. «Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас», — піша ён.

Разгледзім матывы Крамля для развязвання новай вайны (галоўны з іх — недасягненне мэтаў вайны з Украінай), механізмы прыняцця ім рашэнняў, ступень гатоўнасці да прымянення ядзернай зброі.

І. Мэты вайны і ступень іх дасягнення
   1. Прадухіленне пашырэння НАТА і набліжэння яго да межаў РФ з'яу‌ляецца толькі фармальнай нагодай для вайны. 
   2. Рэальнай жа галоўнай прычынай вайны была не заваёва Украіны, а, хутчэй, саміх украінцаў — яшчэ мільёнаў з 40‑45 новых падданых імперыі, бо насельніцтва РФ скарачаецца.
   3. Спроба пераадолець крызіс нацыянальна-гістарычнай свядомасці расейцаў пасля распаду СССР.
   4. Жаданне прымусіць Захад адмяніць санкцыі, уведзеныя пасля анексіі Крыма.

ІІ. Механізмы прыняцця рашэнняў Крамлём
> Дзякуючы стэрэатыпам пра наяўнасць «триединого русского народа», у Крамлі вырашылі, што нашчадкі мужоў будуць паводзіць сябе як нашчадкі мужыкоў. Гэта — вялікая памылка. Такая ж памылка дапускаецца і ў адносінах да беларусаў.
> Асаблівасць прапаганды ў тым, што яе аўтары раней ці пазней пачынаюць верыць у яе праўдзівасць. То-бок так доўга казалі, што «Украіна — недогосударство, ткни — развалится, а клоун убежит», што самі паверылі ў гэта. Але Украіна не развалілася, «клоўн» аказаўся годным прэзідэнтам і цяпер Крэмль не ведае, як выблытацца з гэтай вайны, захаваўшы твар.
> Такім чынам, існуючая сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі нясе вялікія рызыкі непрадуманых авантурных рашэнняў.
> Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што ў такой сістэме прыняцце рашэння аб пачатку вайны, нават з прымяненнем ядзернай зброі, вельмі імавернае.
> Такім чынам, рызыка развязвання РФ вайны з Захадам з'яўляецца сапраўды высокай.

ІІІ. Беларускі «балкон»
> Відавочна, што першы ўдар расійскіх войскаў будзе наносіцца з беларускай тэрыторыі і скіраваны супраць балтыйскіх краін, якія знаходзяцца ў геаграфічным адрыве ад буйных краін НАТА і могуць быць ізаляваныя ад іх. Да таго ж іх акупацыя дазволіць вярнуць Балтыйскаму флоту аператыўны прастор і зрабіць бяспечнымі марскія камунікацыі з Калінінградскай вобласцю ды забяспечыць больш гарантый для экспарту расійскіх вуглевадародаў з партоў Ленінградскай вобласці.